Жыхары Брэста зноў атрымалі прапагандысцкія "жыроўкі"

"Жыроўкі" ў Брэсце / "Белсат"
"Жыроўкі" ў Брэсце / "Белсат"

Жыхары Брэста зноў атрымалі ад ЖКГ прапагандысцкія "жыроўкі". На гэты раз — з "вынікамі апытання грамадскай думкі", паведамляе "Белсат".

Аўтары "апытання" сцвярджаюць, што 72,4% рэспандэнтаў не падтрымалі пратэсты, якія прайшлі ў краіне ў жніўні мінулага года, а 57,8% — лічаць, што дзяржава дзейнічала правільна пры падаўленні вулічных пратэстаў. У тэксце таксама гаворыцца, што 66,5% апытаных давяраюць Лукашэнка.

Некалькі месяцаў таму жыхары розных гарадоў Беларусі ўжо атрымлівалі порцыю прапаганды ў паведамленнях аб памеры платы за камунальныя паслугі. Раней у іх пісалі дыскрэдытуючую інфармацыю пра бел-чырвона-белы сцяг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі