Жыхара Магілёва затрымалі за каментары пра расійскіх вайскоўцаў

У сацсетках ён падпісаны як Андрэй Сініцын

У сацсетках ён падпісаны як Андрэй Сініцын / Калаж — t.me/viasna96/

Жыхара Магілёва жорстка затрымалі за каментары пра расійскіх вайскоўцаў і за падтрымку Украіны. У затрыманні ўдзельнічалі ўзброеныя сілавікі. На іх відэа (яго здымалі на фоне не толькі чырвона-зялёнага, але і расійскага сцяга) мужчына кажа, што кіруе арганізацыяй, якая вырабляе шчытавое абсталяванне.

У сацсетках ён падпісаны як Андрэй Сініцын, паведамляе "Медыязона".

У відэа сілавікі змясцілі скрыншоты "крамольных" каментароў. Сцвярджаецца, што іх пісаў затрыманы магілёвец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі