Змітра Жалезнічэнку не хочуць адпускаць з войска

Моладзевы актывіст Партыі БНФ Зміцер Жалезнічэнка мог закончыць сваю службу ў войску ўжо сёння. Аднак гомельскі ваенкамат, які прызваў актывіста Партыі БНФ, адмовіўся змяніць сваё ранейшае рашэнне. Нагадаем, сёння стала вядома, што яшчэ 1 лютага суд Савецкага раёна Гомеля прыпыніў рашэнне аб прызыве Змітра ў войска. Суд прызнаў, што ў студзені хлопца ўзялі ў войска з парушэннем існуючага парадку - ён меў адтэрміноўку па стане здароўя.

Аднак на ваенкома Вячаслава Цацарына судовая пастанова не зрабіла ўражання. Вось што распавяла Еўрарадыё маці Жалезнічэнкі Ала Фёдараўна:

“Яны сказалі, што паколькі камісія працавала да 31 чысла, а рашэнне суда, якое прыпыняе дзеянне, ад 1 лютага, то яно нібыта не сапраўднае. Таму яны не хочуць яго выконваць”.

Маці Змітра падала скаргу ў ваенную пракуратуру. У дзесяцідзённы тэрмін яна і мусіць даць адказ: служыць у войску адлічанаму з Гомельскага універсітэта студэнту-выдатніку ці спрабаваць аднавіцца ў ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі