Zoom загадаў сваім супрацоўнікам выйсці з Zoom і вярнуцца ў офіс
Дыстанцыйная праца / pixabay
Кампанія Zoom, якая стала сінонімам дыстанцыйнай працы, загадала сваім супрацоўнікам вярнуцца ў офіс, піша ВВС.
Там вырашылі, што работнікі, якія жывуць у межах 80 кіламетраў ад офіса, мусяць з'яўляцца ў кабінетах не менш чым два разы на тыдзень.
"Але мы працягнем выкарыстоўваць усю платформу Zoom, каб нашы супрацоўнікі і каманды заставаліся на сувязі і працавалі эфектыўна", — заявілі ў кампаніі.
Крыху раней колькасць "дыстанцыйных" дзён скарацілі для сваіх супрацоўнікаў Amazon і Disney.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.