ЗША з 7 снежня прыпыняюць свой удзел у ДЗУСЕ

Белы дом 

Белы дом  / Reuters

ЗША з 7 снежня прыпыняюць выкананне сваіх абавязацельстваў у рамках Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). Пра гэта гаворыцца ў заяве Белага дома. Там падкрэслілі, што гэтая пастанова падтрыманая партнёрамі ў NATO і па-за альянсам. У Вашынгтоне мяркуюць, што гэты крок — прыпыненне ўдзелу ў ДЗУСЕ — павысіць магчымасці Альянсу да "стрымлівання і абароны".

Заяву пра будучыню ДЗУСЕ прынялі і ў штаб-кватэры NATO. Там адзначылі, што выхад Расіі з ДЗУСЕ і яе агрэсіўная вайна супраць Украіны супярэчаць мэтам дамовы. Расія дэманструе грэбаванне кантролем над узбраеннямі і падрывае міжнародны парадак, заснаваны на захаванні правіл. У NATO лічаць непрымальнай сітуацыю, у якой Альянс выконвае дамову, а Расія — не. У гэтай сувязі краіны NATO маюць намер прыпыніць дзеянне дамовы на такі тэрмін, які спатрэбіцца. Пра гатоўнасць пайсці на гэты крок, акрамя ЗША, ужо заявіла Польшча.

Нагадаем, сёння апоўначы Расія завяршыла працэдуру выхаду краіны з ДЗУСЕ. Беларусь пакуль застаецца ўдзельніцай дамовы, яна толькі прыпыніла дзеянне ДЗУСЕ ў дачыненні да дзвюх краін — Польшчы і Чэхіі. І гэта быў крок у адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі