ЗВР Беларусі ў траўні знізіліся больш чым на 30 млн долараў

Нацыянальны банк Беларусі

Нацыянальны банк Беларусі

У траўні ўпершыню за тры месяцы знізіліся золатавалютныя рэзервы Беларусі. На 1 чэрвеня іх аб'ём склаў 8,41 млрд долараў, гэта на 30,1 млн долараў менш, чым у красавіку. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Кошт манетарнага золата ў траўні вырас на 70,4 млн долараў, да 4,07 млрд долараў, спецыяльных правоў запазычання — скараціўся на 2,9 млн долараў, да 1,364 млрд долараў. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце зменшыліся на 97,7 млн долараў і склалі 2,973 млрд долараў.  Упершыню з 1 ліпеня 2022 года актывы валюты апусціліся ніжэй за 3 млрд долараў.

Рост ЗВР, да прыкладу, у лютым эксперты Еўразійскага банка развіцця тлумачылі ў тым ліку павелічэннем "чыстай прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку". У той месяц беларусы здалі валюты ў абменнікі на 168 мільёнаў долараў больш, чым купілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі