Думаем як еўрапейцы, але баімся Расіі: як беларусам наблізіцца да Еўропы

Беларусам блізкія еўрапейскія каштоўнасці, але яны гэта не заўсёды разумеюць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларусам блізкія еўрапейскія каштоўнасці, але яны гэта не заўсёды разумеюць / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусы большыя еўрапейцы, чым здаецца ім самім, лічыць сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Але як данесці да людзей, што Еўропа — гэта штосьці блізкае ім? І як не даць Еўропе забыць, што Беларусь — гэта важная частка еўрапейскай сям’і?

Гэтыя пытанні абмеркавалі падчас экспертна-аналітычнага клуба “Больш Еўропы для Беларусі: як гэтага дамагчыся ў 2023 годзе?”. Еўрарадыё сабрала самае цікавае з сустрэчы.

 

Беларусы часцей нейтральныя, бо баяцца Расіі

Еўропа вельмі розная, таму пра прыхільнасць беларусаў да ўсіх еўрапейскіх каштоўнасцяў казаць складана. Але ў стаўленні да прыватнага сектара, раздзяржаўлення эканомікі і некаторых іншых пытанняў беларусы вельмі праеўрапейскія, лічыць Генадзь Коршунаў. Не абышлося тут без парадоксаў. Першы — каштоўнасны.

Беларусы не атаясамліваюць гэтыя свае памкненні, каштоўнасці з еўрапейскімі, — кажа Коршунаў. — Другі парадокс — прага да нейтралітэту. Тут вельмі спецыфічная сітуацыя для постсавецкай прасторы. Звычайна краіны, якія выйшлі з постсаветаў, выбіраюць той ці іншы адказ на пытанне, ідуць яны на Усход ці на Захад. 

Думаем як еўрапейцы, але баімся Расіі: як беларусам наблізіцца да Еўропы
БЧБ-сцяг у Рызе / @MStakis

Коршунаў бачыць некалькі напрамкаў працы. Першы — гэта расказваць у Беларусі пра Еўропу з улікам парадоксаў, якія ён вызначыў.

Як бы гэта ні намуляла вока (тыя ж лавачкі, на якія людзі станавіліся і здымалі абутак), гэта пра права самавыражэння, пра павагу. Трэба людзям казаць, што гэта і ёсць еўрапейскасць. Гэта не толькі павага да ЛГБТ, як навязвае рускі свет. Еўропа — гэта ўзаемапавага. І тое, што ў 2020 годзе мы хацелі людзбмі звацца — гэта натуральны еўрапейскі лад жыцця.

Другі напрамак — актыўней несці Беларусь у Еўропу не толькі на палітычным узроўні, але і праз працу з еўрапейскімі СМІ і навукоўцамі.

Гэта нетыпова для беларусаў, але нам трэба быць больш эгаістычнымі, трэба больш расказваць, якія мы годныя таленавітыя еўрапейцы, — працягвае Коршунаў.

Думаем як еўрапейцы, але баімся Расіі: як беларусам наблізіцца да Еўропы
Беларусам трэба больш звяртаць увагу на саміх сябе / Еўрарадыё

Сузаснавальніца Беларускага моладзевага хаба, сябра Каардынацыйнай Рады Станіслава Гліннік лічыць, што вельмі важная праца НДА і самасвядомасць.

Тэорыя маленькіх справаў, софтпаўэр — усё гэта нібыта перастала дзейнічаць у першыя дні вайны. Але цяпер я бачу тэндэнцыю вяртання да гэтага шляху. Менавіта так можна прасоўваць еўрапейскія настроі ў грамадстве, як гэта рабілася да 2020 года, як працавалі НДА. Гэта прывяло да таго, што 2020 год увогуле быў.

Але, вядома, нам трэба займацца нацыянальнай самасвядомасцю. Акрамя закладвання таго, на чым стаіць сучасная Еўропа, нам трэба пачаць з таго, кім мы, беларусы, ёсць.

Гэта дамапожа абараніць інтарэсы краны ад Расіі, дадае Мілінкевіч.

І тады не пройдуць папулісты, прамаскоўскія кандыдаты. Расія ўсё ж доўгі час будзе хварэць, будзе імперскай. Народ фашызаваўся. Нам будзе няпроста стаяць пасля перамогі Украіны. Беларусь — гэта апошні шанец для імперыі, бо паміраць ніхто не хоча, і імперыя таксама, — робіць выснову эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі