1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц
Яе вінавацяць у працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
У судзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці 1 чэрвеня будуць судзіць журналістку Вольгу Чайчыц.
Яе вінавацяць у парушэнні Адміністрацыйнага кодэксу — працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Падставай для судовага разбіральніцтва стала з'яўленне матэрыялу на сайце польскага тэлеканала "Белсат", перадае БелаПАН. Міліцыянты паказалі журналістцы раздрукоўкі з сайта з нядаўнім сюжэтам наконт грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён). Міліцыянты заявілі, што журналістка не мела права выстаўляць гэты матэрыял у інтэрнэце.
Дарэчы, сёлета беларускіх незалежных журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле перавысіла 60 млн рублёў.
Фота з сацыяльных сетак