15-гадовы сын Кадырава атрымаў званне героя

Адам Дэлімханаў і Адам Кадыраў

Адам Дэлімханаў і Адам Кадыраў / Telegram

15-гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне "героя Чачні". Пра гэта паведаміў дэпутат Дзярждумы РФ Адам Дэлімханаў. Ён назваў Адама Кадырава "яркім прыкладам выключна пісьменнага, усебакова адукаванага і мэтанакіраванага маладога чалавека", які "з самых юных гадоў выяўляў лідарскія і арганізатарскія якасці, заўсёды імкнуўся да ўласнага развіцця і ніколі не марнаваў час дарма". Згадаў і яго "спартыўныя перамогі" ў змешаных адзінаборствах.

Сын Кадырава збіў у СІЗА 19-гадовага фігуранта справы аб спаленні Карана Мікіту Журавеля. Відэа гэтага злачынства з'явілася ў інтэрнэце. Паліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу.

Тым часам дачка Кадырава стала не толькі віцэ-прэм'ерам, але і "народнай артысткай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі