15:51 Юшчанка просіць пасярэдніцтва ЕС ва ўнутраным дыялогу

Паводле Юшчанкі, супярэчнасці паміж галінамі ўлады ва Украіне “гэта тэст, які павінна прайсці нацыя, улады і палітычныя сілы Украіны, і вельмі важна, каб з намі ў гэты час былі нашыя партнэры”. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Брусэлі з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюзу Хаўерам Саланам, што спадзяецца на дапамогу Еўрасаюзу ў нармалізацыі адноснаў паміж інстытуцыямі ва Украіне, “як гэта было 2,5 гады таму”.


Паводле Юшчанкі, супярэчнасці паміж галінамі ўлады ва Украіне “гэта тэст, які павінна прайсці нацыя, улады і палітычныя сілы Украіны, і вельмі важна, каб з намі ў гэты час былі нашыя партнэры”.


У сваю чаргу Хаўер Салана адзначыў, што існыя стасункі паміж Вярхоўнай Радай і прэзідэнтам, а таксама прэм’ер-міністрам, патрабуюць вырашэння, але падкрэсліў назвычайную ролю самога прэзідэнта Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі