17:50 Былыя ліквідатары хочуць атрымаць кампенсацыю ў сотні тысяч еўра
Выплаціць кампенсацыю ў памеры 100 тысяч еўра кожнаму замест ільгот патрабуюць ва ўрада былыя ваенныя ліквідатары катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 18 сакавіка ў Калінкавічах каля будынка мясцовай пошты сабраліся каля 15 афіцэраў запаса, якія прызываліся для службы і працы ў зоне радыёактыўнага забруджвання. Сабрацца ў ваенкамаце ім не дазволілі.
Сваё патрабаванне ваенныя ліквідатары тлумачаць тым, што смяротнасць і інваліднасць сярод іх самая высокая, у параўнанні з іншымі групамі рызыкі. А з-за зменаў у чарнобыльскім законе на дапамогу дзяржавы могуць спадзявацца толькі нямногія з пацярпелых.
Тым часам стварыўся аргкамітэт, які плануе ў траўні правесці ў Мінску ўстаноўчую канферэнцыю Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ўдзельнікаў і інвалідаў ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.