18:36 Знайшлі скрадзеную ў Мінску мемарыяльную шыльду
Знойдзеная мемарыяльная шыльда ў памяць аб габрэях Брэмена, знішчаных у гады вайны нацыстамі ў мінскім гета. У амбасаду Нямеччыны яе перадаў невядомы грамадзянін, які прасіў не называць яго прозвішча. Нагадаем, бронзавая шыльда была скрадзеная з фасада аднаго з дамоў па сталічнай вуліцы Раманаўская Слабада ў сакавіку.
Некалькі тыдняў таму амбасадар Нямеччыны аб’явіў пра грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1 тысячы еўра за інфармацыю, якая будзе садзейнічаць вяртанню памятнага знаку. Ці атрымаў гэтыя грошы чалавек, які прывёз шыльду, невядома.