18:56 Расійскі крэдыт для Беларусі не будзе беспрацэнтным

Беларусь атрымае стабілізацыйны расійскі крэдыт без праблемаў. Аднак ён не будзе беспрацэнтным. Пра гэта заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Нагадаем, беларускі ўрад звярнуўся з просьбай да Расіі разгледзець магчымасць выдзялення стабілізацыйнага крэдыта ў памеры 1,5 мільярды долараў.

Прычынай гэтага кроку стала павышэнне коштаў на расійскія энергарэсурсы. З 2006 года, у сувязі са зменамі Бюджэтнага кодэксу Расіі, урад не выдае беспрацэнтных крэдытаў, зазначыў Сурыкаў у інтэрв’ю «Інтэрфаксу».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі