19:19 У Віцебску абвешчаны конкурс на авангардную паштоўку

20 красавіка у Віцебску адбудзецца конкурс-выстава візуальных мастацтваў “Арт-сесія”.
Традыцыйна ў ім бяруць удзел студэнты мастацкіх спецыяльнасцяў з вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Расіі і Латвіі.

Сёлета ў конкурсе з’явіцца новая намінацыя - “Памяці Майстра”. Канкурсанты павінны намаляваць паштоўку, прысвечаную Янку Купале, Якубу Коласу ці Марку Шагалу. Паштоўкі павінны быць незвычайнымі, адмысловымі, а галоўнае - у авангардным стыле.

Пераможца ў гэтай намінацыі атрымае не толькі традыцыйную “Арт-стыпендыю аднаго дня” ў памеры 50 долараў, але і шанец убачыць свой твор увасобленым: лепшую паштоўку арганізатары “Арт-сесіі” плануюць выпусціць у свет.

Дарэчы, работы на конкурс пачнуць прымаць з 15 красавіка.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі