19:20 У Гомелі злавілі наркагандляроў

Беларускія спецслужбы затрымалі трох жыхароў Гомеля, якія займаліся гандлем наркотыкамі. Двое мужчын набывалі і распаўсюджвалі гераін. У момант затрымання ў іх знайшлі 12 грамаў гэтага наркотыка.

Іншы жыхар абласнога цэнтру спрабаваў прадаць за 150 долараў 116 грамаў марыхуаны, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. У яго гаражы знаходзіліся яшчэ 800 грамаў наркотыка, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі