19:25 Міністр унутраных справаў прынёс прабачэнні за маньяка ў пагонах

Міністр унутраных справаў Беларусі праз журналістаў прынёс публічныя прабачэнні грамадзянам. Нагодай для гэтага стала наяўнасць у шэрагах міліцыі такой асобы, як Аляксандр Сяргейчык.
Нагадаем, што цяпер у Гродне адбываецца суд над былым камандзірам роты Гродзенскага раённага аддзела дэпартамента аховы МУС. Яго вінавацяць у здзяйсненні 12-ці забойстваў і згвалтаванняў.

Дарэчы, за мінулы год да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя каля 200 работнікаў міліцыі. Дзве траціны з іх былі асуджаныя адбываць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі