19:58 Беларусь і Латвія спрасцяць парадак перасячэння мяжы
Беларусь і Латвія плануюць завяршыць да канца 2007 года працу над праектам Дамовы аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы Латвіі і Беларусі жыхарамі прыгранічных тэрыторый. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў краіны.
15-16 сакавіка ў Мінску адбыліся чарговыя беларуска-латвійскія
кансультацыі на ўзроўні кіраўнікоў консульскіх служб знешнепалітычных
ведамстваў дзвюх краін.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся прадугледзець у дадзенай дамове магчымасць выдачы прыгранічнаму насельніцтву льготных шматразовых віз з тэрмінам дзеяння да 2 гадоў.
Акрамя гэтага, дасягнута дамоўленасць аб узаемным скарачэнні тэрмінаў разгляду візавых запытаў. Бакі вырашылі, што неабходна спрасціць працэдуру рашэння і шэрагу іншых пытанняў.
У прыватнасці гэта датычыцца вызвалення ад неабходнасці афармлення выязных віз для грамадзян, якія маюць від на жыхарства або пасведчанні замест згубленага пашпарта, а таксама павелічэнні з 90 да 180 дзён у год дазволенага тэрміна знаходжання на тэрыторыі дзвюх дзяржаў.
Паведамляе “Інтэрфакс”