20:20 У выхадныя будзе мокры снег
У Беларусі чакаецца чарговае пахаладанне. Заўтра месцамі пройдуць дажджы, а па паўночным захадзе дажджы з мокрым снегам. Падзьме моцны парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра апусціцца да +4 - + 9. У выхадныя дні захаваецца халоднае і ветранае надвор’е.
Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле яе слоў, у суботу ў шматлікіх раёнах пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег.
Уначы тэмпература паветра складзе -3 - +2, днём будзе ўсяго 2 - 8 градусаў цяпла. На паўночным усходзе ў нядзелю зноўку чакаецца мокры снег. У ноч на нядзелю слупок тэрмометра апусціцца да -5.
Днём 4 - 10 вышэй за нуль, у Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 12 градусаў. Толькі ў пачатку наступнага тыдня замаразкі пачнуць слабець, і да серады, па папярэдніх разліках, дзённая тэмпература дасягне 10 - 16 градусаў цяпла, а на поўдні Беларусі - нават +20, паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”.