Абама: Спецслужбы ЗША працуюць лепш, чым у Расіі і Кітаі

"Часам падаецца, што ад Амерыкі патрабуюць асаблівага стандарту, і гатоўнасць некаторых меркаваць пра найгоршыя намеры ў дзеяннях нашага ўрада можа раздражняць, — цытуе словы Барака Абамы РІА "Новости". — Ніхто не чакае, што ў Кітаі будуць весціся адкрытыя дэбаты аб іх праграмах сачэння, або што Расія будзе прымаць пад увагу заклапочанасць сваіх грамадзян адносна прыватнай інфармацыі... Але трэба памятаць, што з нас пытаюцца па іншым стандарце менавіта таму, што мы знаходзімся ў авангардзе абароны прыватнай інфармацыі і чалавечай годнасці".



Абама заявіў, што аўдыт праграм сачэння амерыканскіх спецслужбаў не выявіў якіх-небудзь парушэнняў закона, але загадаў перагледзець іх. У прыватнасці, паводле яго слоў, будзе спыненая (у цяперашнім выглядзе) праграма збору метададзеных сотавых тэлефонаў, а спецслужбы атрымаюць прадпісанне не захоўваць сабраную такім чынам інфармацыю.

 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі