Развітальны твіт Барака Абамы стаў самым папулярным за час яго прэзідэнцтва
Развітальны твіт Барака Абамы, які праз 8 дзён перадае свае паўнамоцтвы Дональду Трампу, стаў самым папулярным за час яго прэзідэнцтва. Ён сабраў 1,5 млн лайкаў і больш за 700 тысяч рэпостаў. Адзначым, што на акаўнт Абамы падпісаныя 13,4 млн чалавек.
У Twitter прэзідэнт ЗША напісаў: "Дзякуй за ўсё. Мая апошняя просьба такая ж, як і першая. Я прашу вас верыць — не ў мае здольнасці ствараць змены, але ў вашы".
Thank you for everything. My last ask is the same as my first. I'm asking you to believe—not in my ability to create change, but in yours.
— President Obama (@POTUS) 11 января 2017 г.