АБСЕ: Марыупаль абстралялі з тэрыторыі, якая кантралюецца ДНР
Абстрэл ажыццяўляўся сістэмамі залпавага агню "Град" і "Ураган".
Справаздачу па сітуацыі Марыупалі апублікавала спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне.
Паводле справаздачы, прыкладна ў 09:15 24 студзеня спецыяльная маніторынгавая місія, якая знаходзіцца ў Марыўпалі пачула гук масіраванай атакі рэактыўнай сістэмы залпавага агню з паўночна-ўсходняга напрамку. Масіраваны абстрэл працягваўся 35 секунд. Праз дваццаць хвілін місія атрымала інфармацыю ад сумеснага Цэнтра па кантролі і каардынацыі ў Марыўпалі і іншых крыніц, што абстрэл адбыўся ў раёне вуліцы Алімпійскай ў 8,5 км на паўночны ўсход ад цэнтра горада Марыупаль прыкладна ў 400 метрах ад кантрольна-прапускнога пункта Узброеных Сіл Украіны.
У 10:20 місія адправілася на вуліцу Алімпійскую і ўбачыла сем загінулых дарослых мірных жыхароў. Місія даследавала вуліцу, у тым ліку адкрыты рынак, і зафіксавала шматразовыя ўдары па будынках, рознічных крамах, дамах і школе. Місія назірала падпаленыя аўтамабілі і пабітыя вокны дзевяціпавярховага дома, якія выходзяць на паўночна-ўсходні бок.
Місія падлічыла 19 ракетных удараў і ўпэўненая, што іх больш. Чатыры бальніцы і хуткая паведамілі, што па крайняй меры 20 чалавек загінулі і 75 чалавек атрымалі раненні і былі шпіталізаваны. Дзесяць параненых у крытычным стане, паведаміў прадстаўнік бальніцы.
Місія вывучыла варонкі ад снарадаў і папярэдняя ацэнка паказала, што гэта варонкі ад ракет "Град" і "Ураган". Паводле аналізу ўдар "Граду" прыйшоўся з паўночна-ўсходняга напрамку, з раёна Кастрычніка (19 км на паўночны ўсход ад Алімпійскай вуліцы), а Урагану з ўсходняга напрамку, у раёне Зайчанка (15 км на ўсход ад Алімпійскай вуліцы), абодва кантралюе "ДНР".
У 13: 02 і 13: 21 місія зноў пачула залпы РСЗА працягласцю каля васьмі секунд, з ўсходняга напрамку. На адлегласці 300 метраў місія бачыла дым над кантрольна-прапускным пунктам нумар 14 Узброеных Сіл Украіны (8,9 км на паўночны ўсход ад цэнтра горада Марыупаля), усяго ў некалькіх сотнях метраў ад месца абстрэлу на вуліцы Алімпійскай.