Ад $1000 да 10000 рублёў. Колькі беларускія артысты хочуць за сэт на карпаратыве

Фота з адкрытых крыніц.
Фота з адкрытых крыніц.

Да Новага года амаль два месяцы, а заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха ўжо выкаціў прайс на навагоднія выступы. Сёння зорку можна замовіць на карпаратыў са зніжкай у $500. Так-так, вы ўсё правільна прачыталі: $500 — гэта сума зніжкі, сам выступ абыдзецца ў 2-3 разы даражэй.

J:морс пайшлі яшчэ далей, і 7 лістапада... ўжо адыгралі на першай "ёлцы". А калі так, то час даведацца, колькі каштуюць некалькі песень ад папулярных беларускіх музыкаў на вашым навагоднім свяце.

Пачнём з таго, з каго, уласна, ужо пачалі. Аляксандр Саладуха спяе вам 5 песень за $1000, 10 песень за $2000, а 20 песень за $3000. Прычым плаціце вы, а не ён. Па заканчэнні акцыі да гэтых сум дадасца $500.

Беларускія пост-панкі "Петля Пристрастия" гатовыя адыграць сэт на свяце мінімум за $1000. Адной з умоў з'яўляецца выкананне тэхнічнага райдара.

Поп-артыст Саша Нэма можа не толькі выступіць на вашым карпаратыве, але і правесці яго. 40-хвілінны выступ спевака каштуе 2000 рублёў (крыху менш за $1000). Роля вядучага дадасць да гэтай сумы яшчэ 1000 рублёў. Прадстаўнікі Сашы Нэма абяцаюць, што артыст можа выканаць не толькі свае песні, але і каверы на іншых выканаўцаў. А таксама праспяваць пад гітару кампазіцыі, якія пажадаюць слухачы.

Хуліганы "Дай Дарогу!" ставяць на карпаратыў цэннік у $2000, але не абмяжоўваюць сваіх фанатаў па часе. Па словах менеджара гурта, музыкі могуць адыграць паўтары гадзіны, але "калі народ запатрабуе яшчэ, то будзем граць яшчэ".

От $1000 до 10000 рублей. За сколько белорусские артисты сыграют на корпоративе
Фота з архіву "Дай Дарогу!"

Такі ж цэннік выстаўляе гурт NAVIBAND, які прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве. Праўда, выступаць за гэтыя грошы будзе не ўвесь гурт, а толькі Арцём і Ксюша. 40-хвілінны акустычны сэт каштуе 4000 рублёў.

А вось кумір моладзі Макс Корж, які ў снежні 2017 года сабраў "Мінск-Арэну", наогул не выступае на карпаратывах. Верагодна, гэта тлумачыцца кантрактам з буйным лэйблам "Respect Production".

Магілёўскі гурт NizKiz за выступ на карпаратыве бярэ ад $1500 да $3000. Па словах менеджара гурта, кошт залежыць ад шматлікіх фактараў. Напрыклад, ад самога заказчыка, ад даты і месца карпаратыву, а таксама ад зацікаўленасці гурта.

От $1000 до 10000 рублей. За сколько белорусские артисты сыграют на корпоративе
Фота з архіву гурта NizKiz.

Затое за 7000 рублёў вы зможаце на працягу 45-55 хвілін атрымліваць асалоду ад рухомых і вясёлых музыкаў з гурта "Без Білета". А вышэй узгаданы рамантычны J:морс парадуе вашу кампанію за 10000 рублёў! Гэта рэкорд.

Калі, вядома, браць Аляксандра Саладуху са зніжкай.

Цэны на выступы залежаць ад месца і даты карпаратыву, а таксама ад колькасці песень. Таксама музыкі часта просяць выконваць бытавы і тэхнічны райдары і даплачваць 10% ад асноўнага цэнніка — гэтая сума сыходзіць на падатак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі