Адбылося асвячэнне помніка на магіле Анатоля Капскага
Адбылося асвячэнне помніка на магіле Анатоля Капскага, паведамляе прэс-служба ФК БАТЭ. Заснавальнік і першы старшыня праўлення клуба пахаваны ў вёсцы Дзямідаўка Барысаўскага раёна. Помнік быў створаны скульптарам Мікалаем Капшаем. У ім можна пабачыць абрысы "Барысаў-Арэны", пабудаванай з ініцыятывы Капскага.
У помніку былі адлюстраваны "асноўныя захапленні, дасягненні, жыццёвыя каштоўнасці і прынцыпы Анатоля Капскага", інфармуе fcbate.by.
Анатоль Капскі памёр год таму ва ўзросце 52 гадоў. Ён быў нязменным кіраўніком клуба з 1996 года. Дзякуючы энергіі і таленту Капскага, БАТЭ не толькі стаў лідарам беларускага футбола, але і рэгулярна выступаў у еўракубках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.