Акадэмію БАТЭ імя Анатоля Капскага хочуць стварыць у Барысаве
У Барысаве плануюць стварыць Акадэмію БАТЭ імя Анатоля Капскага. Пра гэта ў праграме "Гульні навырост" на тэлеканале "Беларусь 5" распавёў яго сын, кіраўнік барысаўскага футбольнага клуба Андрэй Капскі.
БАТЭ хоча разам з гарадскімі ўладамі стварыць комплексу футбольных палёў з асвятленнем, палівам і падагрэвам. Іншагародніх дзяцей плануецца забяспечыць гатэлем-інтэрнатам.
Новы спартыўны комплекс мяркуецца пабудаваць у раёне вуліцы Ватуціна, каля гарадскога стадыёна. Праўда, канкрэтныя даты ажыццяўлення гэтых намераў пакуль не называюцца.
Раней Барысаўскі райвыканкам афіцыйна адмовіўся пераймяноўваць "Барысаў-Арэну" і прылеглую да яе вуліцу ў гонар Анатоля Капскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.