З'явіўся анонс фільма пра Анатоля Капскага (відэа)
З'явіўся анонс фільма пра Анатоля Капскага, які зняў тэлеканал "Беларусь 5". Кіраўнік ФК БАТЭ памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця пасля працяглай і цяжкай хваробы. Фільм, прысвечаны яго памяці, мае назву "А. Капскі. Жыццё за мару". Ён выйдзе ў эфір "Беларусь 5" у сераду, 31 кастрычніка, у 22:35.
У фільме будуць урыўкі з інтэрв'ю Капскага, а таксама выказванні пра яго іншых людзей: трэнераў, футбалістаў, журналістаў. Сярод іх — Юрый Пунтус, Уладзімір Беражкоў, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Глеб.