Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
Як сказаў Алесь, пры вызваленні яму была пастаўлена ўмова, каб ён не даваў ніякіх каментароў. Ён не адказаў на пытанне аб абставінах вызвалення.
"Для мяне гэта было нечакана, — паведаміў БелаПАН Міхалевіч. — Мяне прывезлі ў цэнтр горада паміж 19 і 20 гадзінамі, хутка я быў у хаце. Я вельмі шчаслівы быць з жонкай і дзецьмі і спадзяюся, што і далей буду з імі".
Па словах палітыка, адчувае ён сябе "досыць добра, хоць здароўя знаходжанне ў турме не дадае".
Заўтра Алесь Міхалевіч павінен з'явіцца на допыт у КДБ, паведамляе Хартыя-97.