Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Ірына Крыўко выйшла замуж
Прыемная навіна пра беларускіх біятланістаў. Ірына Крыўко і Арцём Лешчанка ўзялі шлюб. Ірыне 26 гадоў. Ураджэнка Сянно сёлета стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце. Арцёму 28 гадоў. Ён не такі тытулаваны, як Крыўко. Ураджэнец Наваполацка дагэтуль не браў узнагарод на спаборніцтвах, а лепшыя вынікі паказваў у маладзёжных чэмпіянатах.
Ірына Крыўко заявіла пра тое, што збіраецца ўзяць шлюб, у снежні 2017-га пасля свайго першага поспеху — яна сенсацыйна выйграла “срэбра” на этапе Кубка свету ў французскім Ансі.
Фота: pressball.by