За чатыры дні датэрміновага галасавання ЦВК напісаў ужо 35,99%

У Раўбічах на датэрміновае галасаванне звадзілі біятлонную зборную Беларусі

У Раўбічах на датэрміновае галасаванне звадзілі біятлонную зборную Беларусі / pristalica.by

За чатыры дні датэрміновага галасавання ў Беларусі ЦВК напісаў ужо 35,99% яўкі! У 2020-м за пяць дзён "намалявалі" 41,7%. Але ў 2025-м тэмпы іншыя, "рэкордныя": у папярэднія два дні набіралі амаль па 10%. У пятніцу вырашылі лічбу зменшыць (8,8%).

Не дзіўна, што ў Еўракамісіі выбары ў Беларусі назвалі "поўнай фальшыўкай". Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч кажа, што людзі "жадаюць прагаласаваць у сілу розных прычын": "Камусьці хочацца хутчэй прагаласаваць або вызваліць выхадны дзень".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.