Пяткевіч кажа, што людзі ідуць галасаваць датэрмінова "у сілу розных прычын"

Датэрміновае галасаванне ў Камянецкім раёне

Датэрміновае галасаванне ў Камянецкім раёне / t.me/navinykam/

ЦВК сцвярджае, што яўка ў першыя тры дні датэрміновага галасавання на "прэзідэнцкіх выбарах" у Беларусі склала аж 27,15%! Калі ў першы дзень назвалі 7,81%, дык у другі дадалі амаль 10%, амаль столькі ж і ў трэці. Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч разумее, што такія лічбы выклікаюць недавер.

"Разумею, што могуць быць усякія інсінуацыі, якія з розных бакоў раздаюцца пра нейкае прымусовае галасаванне і гэтак далей, — цытуе словы Пяткевіч minsknews.by. — Хай проста сходзяць і паглядзяць на ўчасткі: сапраўды ідзе велізарная колькасць людзей, якія жадаюць прагаласаваць у сілу розных прычын. Камусьці хочацца хутчэй прагаласаваць або вызваліць выхадны дзень".

Пяткевіч кажа, што людзі ідуць галасаваць датэрмінова "у сілу розных прычын"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.