Цэнтрвыбаркам агучыў афіцыйныя вынікі "выбараў"

Галасаванне, архіўнае фота
Цэнтральная выбарчая камісія 3 лютага агучыла агучыла афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх "выбараў", якія прайшлі 26 студзеня.
Канчатковыя лічбы не адрозніваюцца ад тых, якія ЦВК абвяшчаў 27 студзеня як папярэднія даныя:
Аляксандр Лукашэнка — 5 136 293 галасы (86,82%)
Сяргей Сыранкоў — 189 740 галасоў (3,21%)
Алег Гайдукевіч — 119 272 галасы (2,02%)
Ганна Канапацкая — 109 760 галасоў (1,86%)
Аляксандр Хіжняк — 102 789 галасоў (1,74%)
супраць усіх — 213 377 (3,6% чалавек)
Згодна з Канстытуцыяй, пасля гэтага абвяшчэння ўрад склаў паўнамоцтвы. Пастанову пра гэта падпісаў цяпер ужо былы прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Зрэшты, гэта выглядае чыстай фармальнасцю, бо ніхто не перашкаджае Лукашэнку вярнуць яго і іншых міністраў на пасады, якія яны займалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.