Як Трамп скраў у дыктатара Лукашэнкі перамогу на "выбарах". Эфір

Аляксандр Лукашэнка
Трэцяга лютага Цэнтральная выбарчая камісія агучыла афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі. Паводле звестак ЦВК, Лукашэнка набраў 86,82% галасоў, чым чакана апярэдзіў сваіх апанентаў.
На фоне страсцей, якія палаюць у ЗША, навіна пра пераабранне дыктатара на чарговы тэрмін прайшла незаўважна. У першыя дні пасля галасавання, калі вынік яго быў ужо, агулам, зразумелы, Лукашэнку павіншавалі лідары толькі некаторых краін.
Навошта дыктатару выбары? Што адбываецца з дыктатарамі пасля выбараў? Чаму Лукашэнка стаў нецікавым нават сваім сябрам і як Трамп замінае радавацца беларускаму дыктатару чарговаму прэзідэнцкаму тэрміну?
Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.