У Еўракамісіі выбары ў Беларусі назвалі "поўнай фальшыўкай"

Інструкцыі па тэлефоне

Інструкцыі па тэлефоне / t.me/polymia/

У Еўракамісіі выбары ў Беларусі назвалі "поўнай фальшыўкай". У пятніцу на брыфінгу ў Бруселі пра гэта заявіла прадстаўніца знешнепалітычнай службы ЕС Аніта Хіпер. Паводле яе слоў, у РБ у гэтыя дні праходзіць "абсалютна недэмакратычнае мерапрыемства". "Гэта не выбары, калі вы загадзя ведаеце, хто пераможа", дадала Хіпер.

Прадстаўніца знешнепалітычнай службы ЕС паведаміла, што Еўрасаюз будзе працягваць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Яна заклікала вызваліць беларускіх палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.