А.Лукашэнка: беларусаў і расіян пасварыць не атрымаецца

Беларусаў і расіян пасварыць не атрымаецца — пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў часе наведвання парка “Браслаўскія азёры”. Там ён сустрэўся з расіянамі, якія адпачываюць на базе “Дрывяты”, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік краіны лічыць, што нехта ў Расіі хоча, каб беларусы і расіяне пасварыліся. Але якія б фільмы ні рабілі, што б ні пісалі, гэтага не выйдзе, сказаў беларускі лідэр.