Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй

Аляксандр Лукашэнка ўвечары 8 кастрычніка павіншаваў пісьменніцу Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі.

"Ваша творчасць не пакінула абыякавымі не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету", — гаворыцца ў віншаванні. Таксама кіраўнік дзяржавы дадаў: "Шчыра рады за Ваш поспех. Вельмі спадзяюся, што ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу".

Лукашэнка пажадаў нобелеўскай лаўрэатцы здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Дарэчы, паміж абвяшчэннем пра Нобелеўскую прэмію для Алексіевіч і віншаваннем ад кіраўніка Беларусі прайшло больш за шэсць гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі