Аляксандру Францкевічу за "Стоп-падатак" далі 12 сутак арышту
Такое рашэнне ў панядзелак вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.
Францкевіч быў затрыманы ў пятніцу каля дома-музея I з'езда РСДРП. У той час на праспекце Незалежнасці праходзіла акцыя пратэсту аўтамабілістаў "Стоп-падатак". Затрыманыя з ім Настасся Кухто і Настасся Шатэрнік былі аштрафаваныя — на 650 тысяч і 1 млн 300 тысяч рублёў адпаведна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Адзначым, што Аляксандр Францкевіч — былы палітвязень. У траўні 2011-га ён быў асуджаны па "справе анархістаў" да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Францкевіч выйшаў на волю 3 верасня 2013-га.
Новы Год былы палітвязень сустрэне за кратамі.
Фота — БелаПАН