Віцэ-прэм’ер Сямашка: Бензін у 2018 годзе падаражае

Віцэ-прэм’ер Сямашка: Бензін у 2018 годзе падаражае

У 2018 годзе цана бензіну будзе расці. Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Праўда, на якую суму будзе падаражанне, чыноўнік казаць адмовіўся.

Сямашка: “Даражаць будзе, але на колькі — не скажу. На столькі, каб можна было абслужыць крэдыты. Усім падабаецца, калі я кажу, што ў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод укладаюць 1 мільярд 745 мільёнаў долараў, у “Нафтан” — 1 мільярд 640 мільёнаў долараў. А іх жа аддаваць трэба! Іх абслугоўваць трэба, гэтыя крэдыты, і аддаваць банку. Таму чаго здзіўляцца, што бензін будзе даражаць”.

Па словах віцэ-прэм’ера, сёння ў Беларусі, якая не мае сваіх нафтавых радовішчаў, бензін каштуе менш, чым у той жа Расіі. Але вечна такое працягвацца не можа, і хутка мы будзем набываць нафту па сусветных цэнах. Адпаведна, па сусветных цэнах будзем запраўляць і свае аўто, папярэдзіў Уладзімір Сямашка.

У 2017 годзе павышэнне коштаў на паліва адбывалася шэсць разоў. Агулам бензін падаражэў на 8 капеек. Апошняе падаражэнне было 26 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі