Апазіцыя правяла акцыю ў цэнтры Мінска (фота, відэа)

Апазіцыя правяла акцыю ў цэнтры Мінска (фота, відэа)

Апазіцыя 3 ліпеня правяла акцыю “За мірную Беларусь” у цэнтры Мінска. Каля 14.00 некалькі сотняў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Ачоліў акцыю Мікола Статкевіч, лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Удзельнікі прыйшлі на плошчу Незалежнасці да Чырвонага касцёла. Там адбыўся невялікі мітынг, на якім выступіў Статкевіч. Прыкладна ў 14.30 ён абвясціў акцыю скончанай і параіў удзельнікам разыходзіцца, бо не ведае, “які цяпер фонд для выплаты штрафаў”.

Таксама Статкевіч абвясціў, што ў Мінску павінна адбыцца буйная акцыя ў верасні, аднак падрабязнасці ён пакуль не агучвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі