"Апазіцыю" на УНС прадставіць Канапацкая, бо Чэрачэнь і Барысаў адмовіліся

"Апазіцыю" на УНС прадставіць Канапацкая, бо Чэрачэнь і Барысаў адмовіліся

На VI Усебеларускім народным сходзе плануецца прысутнасць трох прадстаўнікоў апазіцыі, піша ТГ-канал УНС.  Называюцца імёны кіраўнікоў сацыял-дэмакратычных партыяў Сяргея Чэрачня і Ігара Барысава, а таксама экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Ганны Канапацкай

ТГ-канал УНС падкрэслівае, што Канапацкую "варта адносіць да так званай канструктыўнай апазіцыі".

Дарэчы, яшчэ ў сярэдзіне студзеня ў гутарцы з Еўрарадыё Сяргей Чэрачань ставіўся да УНС вельмі крытычна: “Асабіста маё меркаванне, што гэта шырма, каб задобрыць усе пратэсты, якія цяпер ідуць. Я лічу, што без магчымасці сказаць слова на дадзеным мерапрыемстве ўдзел у ім — гэта дыскрэдытацыя і сябе, і пратэсту, які зараз праходзіць”.

Падобнае ж меркаванне выказваў і Ігар Барысаў, які называў удзел у УНС амаральным: “Асабіста маё меркаванне, што ўдзельчаць у гэтым сходзе да таго моманту, пакуль знаходзяцца людзі і працягваецца гвалт, не зусім правільна з маральнага пункту гледжання. Калі такое запрашэнне, то партыйнымі органамі будзем яго абмяркоўваць і прымаць адпаведнае рашэнне. Якім будзе гэтае рашэнне? Я не выключаю, што яно будзе блізкае да маёй пазіцыі”

Сяргей Чэрачэнь і Ігар Барысаў абверглі свой удзел ва Усебеларускім народным сходзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі