Аплочанай да Новага года нафты Беларусі хопіць на тры тыдні

Нягледзячы на адсутнасць падпісанага кантракту пра гандаль нафтай паміж Мінскам і Масквой, пастаўкі "чорнага золата" на беларускія НПЗ ідуць паводле падпісаных раней дакументаў. Як заявіў начальнік упраўлення каардынацыі сыравінных паставак канцэрна "Белнафтахім" Сяргей Астапец, нафта была аплочаная да Новага года, цяпер гэтыя кантракты выконваюцца.

Па словах прадстаўніка канцэрна, якія прыводзіць "Комсомольская правда в Беларуси", штогод у снежні, улічваючы працяглыя навагоднія вакацыі ў Расіі, на беларускіх НПЗ забяспечваюць запасы нафтавай сыравіны ў аб'ёме максімальнай тэхнічнай магчымасці. На 1 студзеня 2010 года рэзервуары ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" былі запоўненыя нафтай. Ад 3 студзеня працягваецца запампоўка расійскай нафты ў адпаведнасці з падпісанымі кантрактамі.

Сяргей Астапец растлумачыў, што цяперашнія кантракты прадугледжваюць аб'ёмы паставак нафты, дастатковыя для забеспячэння ўстойлівай загрузкі беларускіх НПЗ на працягу бліжэйшых трох тыдняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі