Апублікаваны і набыў моц Закон аб амністыі. Хто выйдзе на волю?

У судзе / Еўрарадыё
У судзе / Еўрарадыё

На нацыянальным прававым партале pravo.by апублікавалі Закон "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства". Ён набывае моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.

У законе прапісаны катэгорыі асоб, якія змогуць або ўжо выйсці на волю, або ім скароцяць тэрмін пакарання. Амністыя найперш закране непаўналетніх; цяжарных жанчын; жанчын і адзінокіх мужчын, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў (але тых, хто здзейсніў злачынства супраць непаўналетніх, не выпусцяць); пенсіянераў і інвалідаў I і II груп; грамадзян, якія маюць пэўныя захворванні; ветэранаў баявых дзеянняў і пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС; а таксама тых, хто атрымаў раненні ці захворванні на службе.

Рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання будзе прымацца ў індывідуальным парадку на канкрэтнага асуджанага. Амністыя будзе прымяняцца да асоб, якія станоўча характарызуюцца ў перыяд адбывання пакарання, а таксама поўнасцю кампенсавалі ўрон, прычынены ўчыненым злачынствам.

Пад амністыю не трапяць асобы, якія ўчынілі злачынствы «тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці». Дакумент змяшчае таксама шэраг іншых выпадкаў, пры якіх амністыя не будзе прымяняцца.

Раней улады паведамлялі, што вызваліць ад крымінальнага пакарання плануецца, паводле папярэдніх падлікаў, каля 4,5 тысяч чалавек, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі 1,6 тысячы. Яшчэ каля 4 тысячам асуджаным тэрмін пакарання скароцяць на год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі