Апячаталі кватэру былой палітзняволенай фігуранткі "справы студэнтаў"
Апячатаная кватэра, ілюстрацыйнае фота
У фігуранткі “справы студэнтаў” былой палітзняволенай Настасіі Булыбенка апячаталі кватэру. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках. "Напэўна, гэта азначае, што на мяне заведзеная спецвытворчасць", — кажа дзяўчына. Яна таксама зазначыла, што гэтая магілёўская кватэра — "адзінае і апошняе, што засталося" ў яе ад бацькі, "які знік у 2009 годзе". Анастасія не ведае, як і калі гэта адбылося.
"Людзі, якія там жылі, нават не змаглі назваць дату, калі гэта здарылася — яны, пэўна, вельмі спалоханыя", — зазначыла дзяўчына.
Настасся Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, яе адлічылі падчас пратэстаў восенню 2020 года. Затым яе затрымалі і прыгаварылі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі па "справе студэнтаў". Яна цалкам адбыла свой тэрмін і пасля вызвалення пакінула Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.