Аварыі чарнобыльскага тыпу на японскай АЭС быць не можа

У рэактары АЭС “Фукусіма-1”, пашкоджаным напярэдадні ў выніку катастрафічнага землятрусу, выбуху не было, маштабнай уцечкі радыяцыі ў выніку аварыі не чакаецца. Пра гэта заявіў сёння генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Юкіо Эдана. Адначасова аператар АЭС – Такійская энергакампанія пацвердзіла, што корпус рэактара ў выніку аварыі не пацярпеў.

Аднак трывожная сітуацыя захоўваецца, нягледзячы на заклікі ўладу Японіі да грамадзян праяўляць спакой. У выніку выбуху вадароднага газу, які выкарыстоўваўся для астуджэння рэактара, павалілася вонкавая сцяна і дах энергаблока АЭС. Выбух суправаджаўся выкідам белага дыму, пацярпелі чацвёра спецыялістаў. У раёне рэактара быў адзначаны ўзровень радыяцыі, які адпавядае лімітава дапушчальнай дозе радыяцыі для чалавека за год.

Аварыя чарнобыльскага тыпу на японскай АЭС выключана, "бо там няма графіту і гарэць там няма чаму", заявіў прэзідэнт Курчатаўскага інстытута акадэмік Яўген Веліхаў. Пры гэтым ён адзначыў, што, па яго інфармацыі, "на японскай АЭС "Фукусіма-1" стаяць рэактары корпуснага тыпу японскай вытворчасці, якія ахалоджваюцца вадой", паведамляе ИТАР-ТАСС.

фота: imageshack.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі