Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары, а Сасновіч выбыла

Аляксандра Сасновіч была блізкая да перамогі

Аляксандра Сасновіч была блізкая да перамогі / wtatennis.com

Вікторыя Азаранка (23-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары (Мексіка). У сваім другім паядынку беларуская тэнісістка абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую (102) — 6:4, 7:6(7:5). Наступная саперніца — расіянка Вераніка Кудэрметава (19).

Аляксандра Сасновіч (89) у 1/16 фіналу ў цяжкім матчы прайграла 11-й ракетцы свету Каралін Гарсія з Францыі — 6:4, 6:7(5:7), 4:6. Сасновіч у другім сэце была блізкая да перамогі.

Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары, а Сасновіч выбыла
Вікторыя Азаранка / twitter.com/WTAGuadalajara

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі