Бабарыка ў судзе назваў абвінавачванні палітычна матываванымі

Бабарыка ў судзе назваў абвінавачванні палітычна матываванымі

Віктар Бабарыка ў судзе назваў абвінавачванні палітычна матываванымі. 6 красавіка былы экс-старшыня праўлення "Белгазпрамбанка" адмовіўся даваць паказанні. У перапынку яму адмовілі ў канфідэнцыйнай сустрэчы з адвакатам.

Бабарыку абвінавачваюць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Cваёй віны ён, у адрозненне ад іншых фігурантаў справы, не прызнае. Віктар Бабарыка прызнаны палітвязнем. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.

Суд пачаўся 17 лютага 2021-га. Гучны працэс праходзіць ў будынку суда Маскоўскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі