Бацькі назвалі свайго сына Біткоінам

Бацькі назвалі свайго сына Біткоінам

Бацькі назвалі свайго сына Біткоінам, у гонар самай дарагой у свеце крыптавалюты. Такі незвычайны выпадак зафіксаваны ў горадзе Сімферопаль у Крыме. Як інфармуе РІА "Новости", бацька хлопчыка патлумачыў рашэнне назваць сына Біткоінам тым, што абавязаны крыптавалюце сваім дабрабытам. І такім чынам ён хацеў выказаць сваю падзяку крыптаіндустрыі.

Але на гэтым бацькі Біткоіна Алегавіча не збіраюцца спыняцца. Калі ў іх народзіцца дачка, як збіраюцца назваць Дашай, у гонар крыптавалюты Dash. Калі ж народзіцца яшчэ адзін сын, ён атрымае імя Сатошы, у гонар міфічнага стваральніка біткоіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі