Баевікі абстралялі вайсковую калону пад Харкавам, ёсць забіты
У выніку нападу тэрарыстаў на калону сілавікоў у Харкаўскай вобласці загінуў адзін вайсковец і трое параненыя.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатара групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрыя Тымчука.
Па яго словах, нападнікі абстралялі з падствольных гранатамётаў два аўтамабілі — грузавы і легкавы. Адзін з украінскіх сілавікоў загінуў, трое параненыя, паведаміў Тымчук і дадаў, што калона сілавікоў перасоўвалася без арганізацыі баявога ахоўвання.
Ёсць звесткі, што калона перавозіла гарматы, а страляніну вялі па аўтамабілях, якія замыкалі картэж.
Фота — УНІАН