Барыса Гарэцкага асудзілі на 14 сутак арышту
Суд Маскоўскага раёна сталіцы завяршыў разбіральніцтва па справе журналіста Барыса Гарэцкага, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 19 снежня. Прысуд суддзі Яўгена Хаткевіча — 14 сутак арышту. Верагодна, было ўлічана, што "15-я суткі" Гарэцкі правёў у УУС Маскоўскага раёна, куды яго даставілі пасля ўчорашняга затрымання ля будынка КДБ у Мінску.