БАТЭ прайграў "Зеніту" матч за трэцяе месца ў групе

Барысаўскі БАТЭ прайграў піцерскаму "Зеніту" ў матчы Лігі чэмпіёнаў з лікам 0:2. У гасцей атрымаліся дзве контратакі: у першым тайме вызначыўся Паграбняк, а на апошніх хвілінах матчу - Дані. Барысаўчане мелі некалькі выдатных галявых момантаў, якія рэалізаваць не здолелі. У іншым матчы ў нашай групе мадрыдскі "Рэал" прайграў дома турынскаму "Ювентусу" - 0:2. Абодва галы - па адным у кожным тайме - забіў Дэль П'ера.

Такім чынам, пасля 4-х тураў лідыруе "Ювентус", які мае 10 ачкоў. У "Рэала" засталося 6 ачкоў. На трэцяе месца ў групе выйшаў "Зеніт", у якога ўжо 4 ачкі. У БАТЭ засталося 2 ачкі.