БАТЭ разграміў у гасцях “Тарпеда-БелАЗ”
І апынуўся ў лідарах першынства краіны па футболе.
Барысаўчане гулялі ў гасцях у сваіх суседзяў і адзначыліся двума дублямі — два мяча ў славутага бамбардзіра Віталя Радзівонава, а вось аўтарам другога дубля стаў Міхаіл Гардзяйчук, які сёлета вярнуўся ў БАТЭ пасля двух сезонаў у “Белшыне”.
“Тарпеда-БелАЗ” здолела забіць у браму супернікаў адзін гол — мяч гонару належыць Арцёму Васькову. Вынік матчу — 1:4.
Па выніках 6 гульняў у чэмпіянаце Беларусі па футболе БАТЭ мае 15 ачкоў. У выпадку, калі мінскае “Дынама” не зможа выйграць у “Белшыны”, барысаўчане застануцца лідарамі.