Беларусь апынулася на 24-м месцы ў спісе найбуйнейшых даўжнікоў Кітая

Фота belta.by
Фота belta.by

Беларусь апынулася ў топ-30 галоўных даўжнікоў Кітая разам з краінамі Афрыкі і Чарнагорыяй, піша My.fin. Гэтыя дадзеныя прыводзяцца ў даследаванні Кільскага інстытута сусветнай эканомікі. Доўг Беларусі перад Кітаем складае больш за 10% ад ВУП.

Даследаванне праведзена у 2019 годзе, але прыводзяцца дадзеныя па знешнім доўгу і ВУП за 2017 годзе.
У даследаванні прыводзіцца поўны спіс краін, якія буйна запазычыліся перад Кітаем. Беларусь у гэтым рэйтынгу размясцілася на 24-м месцы паміж Туркменістанам і Кеніяй. З усходняй Еўропы ў спіс трапілі Боснія, Македонія і Чарнагорыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі